“Еўраопт” у Гродне зачынілі эпідэміёлагі
Па горадзе пайшлі чуткі пра пакупнікоў, якія нібыта атруціліся набытымі ў новай краме прадуктамі.
За каментаром “Твой стыль” звярнуўся да галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Зоі Вацлаваўны Кулешы:
– Ніякіх атручванняў не было.
У гэтай новай краме перад адкрыццём недастаткова якасна была праведзена прыборка памяшкання. Таму было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.
Крама была зачынена 6 студзеня. У дадзены момант туды выехаў наш спецыяліст. Калі недахопы выпраўлены – “Еўраопт” адновіць працу.
Гіпермаркет сапраўды адчынялі ў спешцы. У апошнія гадзіны вешалі шыльду, нешта дараблялі.
Тыя, хто прыйшоў у прызначаны для адкрыцця час, убачылі на дзвярах паперку з надпісам аб тым, што адкрыццё адкладаецца па тэхнічных прычынах.
Калі гандаль усё ж распачаўся, пакупнікі звярталі ўвагу на напластаванні будаўнічага пылу на падлозе.
Здымак з сайта http://million.by