Гродзенскі механічны завод увойдзе ў склад холдынга на базе “БелаўтаМАЗу”.

|

Галоўная мэта аб’яднання – сабраць рэсурсы на адной пляцоўцы і заняць больш выгодныя пазіцыі ў пошуку рынкаў збыту, піша Ежедневник .

ААТ “Гродзенскі механічны завод” вырабляе аўтацыстэрны для харчовых прадуктаў, для нафтапрадуктаў і г.д., здымныя  цыстэрны для перавозкі агрэсіўных вадкасцей, кантэйнерныя АЗС, спецтэхніку для горназдабычы, шэраг спажывецкіх тавараў.

Дадатковае абсталяванне вытворчасці Гродзенскага механічнага завода мантуецца на шассі БелАЗу. Некаторыя вырабы не маюць аналагаў у СНД. На экспартных пастаўках летась завод зарабіў 2 мільёны даляраў ЗША, сёлета разлічвае ўжо на 3 мільёны даляраў.

6 снежня 2011 года акцыі Гродзенскага механічнага завода, якія належылі дзяржаве, перададзены ва ўпраўленне Міністэрства прамысловасці.

 

Здымак з сайта http://www.grodnopromstroy.by