Мінчук зноў распаўсюджваў у Гродне кантрафактныя дыскі

|

Па месцы жыхарства 33-гадовага правапарушальніка знойдзены сістэмны блок з чатырма прывадамі. Экспертыза вызначыць, якія аперацыі на ім здзяйсняліся.

У лістападзе мінулага году мінчук ужо трапляў у поле зроку гродзенскіх аператыўнікаў.

Тады ў яго канфіскавалі больш за 3000 кантрафактных дыскаў на суму амаль у дзевяноста мільёнаў беларускіх рублёў.

У момант з’яўлення аператыўнікаў ён рэалізоўваў тавар мясцоваму прадпрымальніку на вуліцы Тэлеграфнай.

Гаспадар нелегальнага тавару сказаў, што прыехаў у Гродна па справах, а дыскі набыў для асабістага карыстання, перадаўшы частку з іх (з новымі фільмамі) знаёмаму прадпрымальніку для прагляду.