Распачаўся конкурс “Прэс-фота Беларусі 2012”
Пераможцы будуць вызначаны ў васьмі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», , «Паўсядзённае жыццё», «Партрэт», «Спорт», «Мастацтва і забавы», «Прырода», «Народныя традыцыі». Ацэньвацца будуць як адзіночныя здымкі, так і серыі фатаграфій.
Пра агульныя правілы і тэхнічныя патрабаванні да фатаздымкаў чытай тут.
Конкурсныя працы прымаюцца да 19-га лютага на адрас: [email protected]
Пераможцам гран-пры ў мінулым годзе стаў карэспандэнт «НН» – Сяргей Гудзілін. Пра адметнасць яго здымка можна прачытаць у матэрыяле з адкрыцця выставы “Прэс-фота Беларусі 2011” у Гродне.
Здымак library.by