“Нёман” атрымаў трынаццатую запар перамогу ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па хакеі

|

Гродзенцы больш чым у 3,5 разы пераўзышлі суперніка па колькасці кідкоў у бок брамы (58-16).
Невыпадкова лепшым у камандзе “Брэста” быў прызнаны 22-гадовы галкіпер Антон Міцкевіч, які адбіў 55 (94,8%) з іх.

Серыя трынаццаці перамог “Нёмана” распачалася 6 снежня мінулага году.
Наступны матч гродзенскі “Нёман”  згуляе 26 студзеня з жлобінскім “Металургам”.

Турнірная табліца:
1.    “Металург” (Жлобін) – 102 ачкі (40 гульняў)
2. “Нёман” (Гродна) – 100 (41)
3. “Гомель” – 96 (41)
4. “Юнацтва” (Мінск) – 77 (41)
5. “Шахцёр” (Салігорск) – 72 (41)
6. “Ліда” – 52 (41)
7. “Магілёў” – 43 (41)
8. “Металургс” (Ліепая) – 38 (41)
9. “Віцебск” – 33 (41)
10. “Хімік-СКА” (Наваполацк) – 32 (41)
11. “Брэст” – 30 (41).

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://www.sports.ru