За спажытую звыш нарматываў элекраэнергію давядзецца плаціць на 30% больш

|

Паводле планаў урада, да 2015 года насельнікі Беларусі павінны будуць аплочваць паслугу ў поўным аб’ёме.

Першым крокам у гэтым накірунку стане ўвядзенне нормы спажывання электраэнергіі.

Пры гэтым не будзе брацца пад увагу месцазнаходжанне і тып кватэры альбо прыватнага дома.

 

З цяперашнімі коштамі на элекраэнергію – 238,5 рубля за адзін кВт.г – новаўвядзенні павялічаць плату сярэдняга беларуса за электрычнасць  усяго на некалькі тысяч рублёў за месяц.

Пакуль ліміт на электрычнасць не ўведзены, і нават невядома, якім ён будзе: 107 кВт.г на ўладальніка жытла + 30 кВт.г на кожнага жыхара, як прапануе ўрад, альбо 150 кВт.г. на абанента (дом альбо кватэру) паводле прапановы Мінэнерга.

Здымак з сайта http://www.sevportal.info