І крадуць, і «бяруць»

|

У 2011 годзе злачынствы, звязаныя з атрыманнем хабараў ў буйным і асабліва буйным памеры, учынены асобнымі кіраўнікамі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму Мінсельгасхарча: дырэктарам Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа, дырэктарам ААТ «Васілішкі» Шчучынскага раёну.

 

Генеральная пракуратура апублікавала паведамленне па выніках праверкі ў Мінсельгасхарчы: у 2011 годзе ў сферы сельскай гаспадаркі зарэгістравана 166 карупцыйных злачынстваў, у тым ліку фактаў крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (100), злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў, хабарніцтва (52 выпадкі).

Па інф. ej