Падведзены вынікі фотаконкурса АПБ “Птушкі ў аб’ектыве – 2011”

| Без катэгорыі

У фінале конкурса апынуліся лепшыя фотаздымкі, якія атрымалі максімальныя адзнакі. Усяго ў фінал патрапіла 116 фотаздымкаў ў намінацыі “Птушкі” і 31 здымак ў намінацыі “Людзі”.

 

Трэцяе месца ў намінацыі “Людзі” атрымаў Зміцер Вінчэўскі са здымкам “Чарга да трубы”, другое – здымак Алега Сазінава “Ляцяць гусі…”. Пераможцам намінацыі “Людзі” стаў здымак Мікалая Гулінскага “Гродзенскі фотаспецназ”.

 

Трэцяе месца ў намінацыі “Птушкі” падзялілі паміж сабоюУладзімір Янушевіч са здымкам “Сіваграк” і Зміцер Якубовіч са здымкам “Зімародак – гурман”. 2 месца – здымак Валерыя Юрко “Восеньскі эцюд”. Пераможцам намінацыі “Птушкі” стаў здымак Андрэя Несцерава “Восеньскі спявак”.

 

У якасці падарункаў пераможцы атрымалі ад АПБ сертыфікаты на аплату фотатавараў альбо фотапаслуг на суму 400 тыс. рублёў, прызёры за другое месца – 300 тыс. рублёў, за трэцяе – 200 тыс. рублёў.

 

Паводле ptushki.org