У Гродне загарэўся дызельны мікрааўтобус

|

Як паведамляе gaigrodno, здарэнне мела ўскоснае дачыненне да дарожнай бяспекі. Языкі полымя былі відаць за сотні метраў і вогнішча магло перакінуцца на іншыя аўто.

 

Калі кіроўца не здолеў запусціць рухавік самастойна, ён звярнуўся за дапамогай. Спробы дапамагчы кіроўцу «Форда» не прывялі да станоўчых наступстваў. Як толькі машына завялася, кіроўца пачуў хлапок пад капотам і адразу машына загарэлася.