110 мільярдаў на развіццё культуры ў Гродне

|

Пра гэта сёння журналістам у Гродне паведаміў міністр культуры Павел Латушка.

У бягучым годзе будзе працягнута і пачата рэканструкцыя шэрагу знакавых аб’ектаў культуры. Так, у абласным цэнтры будуць рэканструявацца такія важныя не толькі для рэгіёну, але і для краіны аб’екты, як тэатр лялек (першы ў Беларусі), абласная філармонія.

Значныя сродкі будуць накіраваны на аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

У межах праграмы “Замкі Беларусі” ў 2012 годзе з сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў прадугледжана фінансаванне рэстаўрацыі ўнікальных Крэўскага, Гальшанскага, Лідскага замкаў і іншых аб’ектаў.

Паводле начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, у  2011 годзе ў вобласці працы па рамонце, рэканструкцыі і рэстаўрацыі вяліся на 52 аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Каля 10,3 мільярда рублёў было накіравана на рамонтна-будаўнічыя працы 366 аб’ектаў культуры рэгіёна.

 

Здымак з сайта http://zn.by