У Гродне на 3 дні пацяплее

|

Паводле Гродзенскага Аблгідрамету тэмпература паветра днём 7 лютага ў Гродне будзе ў межах -10…-12 градусаў, па вобласці -8 …-13, месяцамі невялікі снег. Вецер паўночна-усходні, усходні 4-9 м/с.
Уначы 8 лютага тэмпература апусціцца да -13…-18, пры праясненнях да -22 градусаў. Днём  чакаецца 8-13 градусаў марозу, пераважна без ападкаў. Такое надвор’е чакаецца і 9 лютага.
10 лютага, па папярэдніх прагнозах, зноў пахаладае.
Начныя тэмпературы знізяцца да -20…-25, дзённыя да -18.
11-12 лютага месцамі пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы 11 лютага – -23…-28 градусаў марозу, днём у межах -13…-18.
12 лютага ўначы месцамі да -25.

 

Здымак http://vgr.by