![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000019275.jpg)
Пад дызель-цягнік Гродна-Ліда трапіў чалавек
Няшчасны выпадак здарыўся на 814-ым кіламетры перагону Скрыбаўцы-Ліда 3 лютага.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка. Пацярпелы, жыхар вёскі Ігнаткаўцы Лідскага раёна, трапіў у бальніцу з політраўмай, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, агульным пераахалоджваннем, абмаражэннем стоп і алкагольным атручваннем.
Паводле http://regiony.by