Гродзенскі бард выступіць у Мінску

Гарадзенскі бард і выканаўца апошнім часам мала выступае ў Беларусі, затое суседка-Польшча вітала нашага музыку напрацягу мінулага году некалькі разоў: ён выступаў на адным з юбілейных канцэртаў, арганізаваных з нагоды 10-годдзя Калегіюма Ўсходняй Еўропы; напрыканцы мінулага году ездзіў у Польшчу выконваць песні знакамітага польскага барда Качмарскага.

 

Віктар Шалкевіч выступае з канцэртамі ў Беларусі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты яго песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Пачатак мерапрыемства ў Мінску а 19.00, кошт квіткоў ад 25 000 да 45 000 рублёў.