![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000019331.jpg)
Першая экспазіцыя распавядзе пра Халакост
Гэтую выставу збіраюць па кавалачкам з усяго свету: адну частку прадметаў даслалі з Ізраілю, другая прыбыла з Расіі. Гродзенскія гісторыкі аддалі у музей часткі пліткі самой сінагогі, а ксёндз Юзэф Макарчык, пробашч Францішканскага касцёлу, перадаў світак Торы.
Упрыгожаць выставу і ўспаміны пра Фелікса Зандмана, чалавека, што фінансаваў аднаўленне гарадзенскай сінагогі. Гэтая выстава – частка будучай экспазіцыя музея «На Траецкай», якая будзе прысвечана габрэйскай гісторыі і культуры Гродна.
Адкрыццё планавалася яшчэ ў снежні, аднак з-за бягучага і бясконцага рамонту, адкрыццё ўсё адкладваецца. Харальная сінагога ў Гродна – адна з самых сталых у СНД. Пабудаваная ў 1578 годзе па праекце італьянца Санці Гучы, яна двойчы гарэла і аднаўлялася. Сучасны выгляд будынак набыў на пачатку 20-га стагоддзя.