Шклозавод ігнаруе грамадскія слуханні

|

Пра сітуацыю у Бярозаўцы распавядае Сяргей Трафімчык, жыхар Бярозаўкі, кіраўнік Гродзенскай абласной арганізацыі «Руху за Свабоду»:

 

– Юрыст Сяргей Магонаў , што супрацоўнічае з Орхускім цэнтрам, запатрабаваў у завода экалагічную інфармацыю па вытворчасці шкловаты, адказа не было.Тады ён падаў скаргу ў пракуратуру, і з завода прыйшла дзяжурная «адпіска», у якой указана, што нібыта ўсе паперы ў парадку і яны размешчаныя на сайце прадпрыемства. Насамрэч на сайце выкладзеныя толькі вокладкі дакумантаў. Магонаў падаў заяву ў суд. Адбыліся папярэднія слуханні, але прадстаўнік завода на сустрэчы бакоў не з’явіўся. Цяпер разгляд справы прызначаны на 6-е сакавіка.

 

Нагадаем, што жыхары Бярозаўкі сабралі каля тысячы подпісаў за правядзенне грамадскіх слуханняў супраць пабудовы цэха па выпуску шкловаты.