«Гавары Праўду» звяртаецца да людзей

|

– Сутнасць нашай кампаніі вельмі простая – даць магчымасць людзям рабіць іх праблемы публічнымі, і тым самым прымушаць чынавенства вырашаць іх. А наша мэта – абагульніць людзей, якія разачараваны ва уладзе і чакаюць пераменаў , – рассказвае Зміцер. – У Гродна, як і ў іншых месцах, «асаблівасцямі» стануць менавіта мясцовыя праблемы. Мы разумеем, што ёсць нейкія публічныя пытанні, якія ўжо акрэсленыя СМІ, інтэрнэтам: гэта праблемы на мяжы, праблемы нашых дарогаў. У Гродна наша праграма будзе вельмі перасякацца з парталам so.s13.ru («Среда обитания», пра якую, дарэчы пісаў «Твой стыль»). Я не скажу, што мы будзем дубляваць іх. Кожны з нас зойме свой інфармацыйны сегмент.

 

Чакаецца, што першыя звароты прадстаўнікі кампаніі атрымаюць ўжо напрацягу будучага тыдня.