Праявім спантанна дабрыню

|

Гэтае неафіцыйнае свята створана па ініцыятыве шэрагу міжнародных дабрачынных арганізацый, па меркаванні якіх дабрыня мае планетарнае значэнне.

 

Свята варта адзначаць «усім светам» у адзін дзень, у не залежнасці ад месца пражывання, грамадзянства і нацыянальнасці. Арганізатары свята прызываюць у гэты дзень быць не проста добрымі і спагаднымі да чужой бяды, а добрымі бязмежна і бескарысліва. Выбітны амэрыканскі пісьменнік, журналіст і грамадскі дзеяч Марк Твен казаў: «Дабрыня – гэта тое, што можа ўбачыць сляпы і пачуць глухі».