Заяўку на правядзенне пікета ў падтрымку палітвязняў падалі ў гродзенскі гарвыканкам мясцовыя праваабаронцы

|

– Мы хочам праінфармаваць грамадзян Гродна пра наяўнасць вязняў сумлення, палітычных зняволеных у беларускіх турмах і калоніях і пра ўмовы і стан іх утрымання. Палітычныя зняволеныя з’явіліся на Беларусі зноў пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Заяўка пададзена згодна з існуючым заканадаўствам Беларусі. Раман Юргель заклікае таксама дасылаць лісты і паштоўкі да тых вязняў сумлення, якія цяпер за кратамі.

 

Такім маральным спосабам, як мяркуюць праваабаронцы Гродна, можна будзе падтрымаць Андрэя Саннікава, Міколу Статкеіча і іншых зняволеных.