![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000019566.jpg)
У Гродне затрымалі 9 тон нелегальнага спірту
Супрацоўнікі УУС Гродна атрымалі інфармацыю, што ў вобласць рыхтуецца пастаўка буйной партыі нелегальнага спірту, піша uvd.grodno.by
Пры правядзенні комплексу мерапрыемстваў ў гаражным масіве абласнога цэнтра быў затрыманы непрацуючы жыхар. Мужчына затрыманы падчас выладоўвання спіртазмяшчальнай прадукцыі з мікрааўтобуса, дзе было выяўлена амаль 2 т дадзенай вадкасці. Пазней на адной з аўтастаянак горада праваахоўнікамі была затрымана фура ў якой змяшчалася дадзенага прадукту больш за 7 тон.
Пастаўленая прадукцыя з Расіі прызначалася для рэалізацыі праз дробнааптовых гандляроў у абласным цэнтры.