Польскіх дэпутатаў не пусцілі ў Беларусь

Шасцярых дэпутатаў польскага Сейма, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парламенцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі (на здымку). Польскія парламентарыі намерваліся прыехаць у Гародню для сустрэчы з кіраўніцтвам Саюзу палякаў Беларусі. Яны хацелі абмеркаваць праблемы, якія паўсталі пасля зменаў у беларускім заканадаўстве. Закон цяпер забараняе недзяржаўным арганізацыям у Беларусі атрымліваць дапамогу з-за мяжы, а таксама трымаць грошы на замежных рахунках – паведаміў Адам Ліпіньскі.

Дэпутатаў не ўпусцілі ў Беларусь, нягледзячы на тое, што яны мелі дыпламатычныя пашпарты. “Памежнікі паставілі нам штампы з забаронай на ўезд. Ніякіх тлумачэнняў нам не далі,” – паведаміў дэпутат Адам Ліпіньскі.

Беларускае міністэрства замежных справаў сцьвярджае, што польскіх парламентарыяў не ўпусьцілі ў краіну, бо яны не паведамілі пра свае планы беларускім ўладам. “Для візіту парламенцкай дэлегацыі патрэбнае запрашэнне іншага боку – у дадзеным выпадку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,” – сцьвярджае Міністэрства замежных справаў Беларусі.