Карчма Тызенгаўза патрабуе рамонта

|

Пра будынак распавядае гродзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:

 

Гэта ўнікальны ў межах гораду будынак, адзіная захаваўшаяся ў горадзе карчма. Яна цікавая не толькі як помнік архітэктуры, але і як помнік гісторыі. У свой час ён належыў роду О`Браен дэ Ласі. Карчма неаднаразова гарэла і шмат разоў перабудоўвалася. Апошняя перабудова была ў савецкі час.

 

Цікавая гісторыя звязана з тым, што ў карчме летам 1939 году каля месяца гасцяваў і баляваў польскі мастак Станіслаў Віткевіч, ён жа «Віткацы». Станіслаў Віткацы – вядомы польскі мастак і філосаф – у часе свайго побыту ў Гродне адчуваў перыяд творчага пад’ёму . Яго творчасць падобная на творчасць Кафкі, ён з’яўляецца так званым заснавальнікам «Тэатру абсурда». Карчма у маёнтку Аўгустова на дадзены момант з’яўляецца падлеткавым клубам «Алыя ветразі» і тут працуюць розныя гурткі для моладзі.