Спынена крымінальная справа супраць гарадзенца

|

Распавядае Максім Губарэвіч:

– Толькі ўчора атрымаў паперу пра спыненне справы супраць нас з Мінскага РАЎСа. Справа спынена ў сувязі з “адсутнасцю склада злачынства”. У прынцыпе гэтага мы чакалі, бо апошнім часам адбывалася нешта дзіўнае: адна з пацярпелых на следчых дзеяннях пачала мяняць паказанні на нашу карысць. А галоўны пацярпелы ўвогуле перастаў з’яўляцца на следчыя дзеянні. Я лічу, што я, напрыклад, нічога не парушаў і сваімі дзеяннямі напрацягу паўгады міліцыя аказвала на нас псіхалагічны ціск. Адбываліся ператрусы, мне трэба было ездзіць у Мінск на следчыя дзеянні.

 

Справа распачалася яшчэ 13 жніўня каля офіса Партыі БНФ у Мінску. Хлопцаў, трох сябраў сойму БНФ – Алеся Каліту, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча абвінавачвалі ў тым, што яны нібыта напалі на вартаўніка будынку. Хлопцам інкрымінавалі парушэнне артыкула Крымінальнага кодэкса «Хуліганства, здзейсненае групай асобаў».

 

– У нашай краіне можа адбыцца што заўгодна – у любы момант гэтую справу могуць аднавіць, – кажа Максім Губарэвіч.