Пра ВКЛ, злачныя месцы і пажарную службу
Зборнік стаўся вынікам традыцыйнай навуковай канферэнцыі, якую «Гарадзенская Бібліятэка» праводзіць разам з мясцовымі гісторыкамі штогод у лістападзе на Дні Святога Губерта (Грамадскія Дні Гродна).
З 2008 года былі праведзеныя чатыры навуковыя канферэнцыі і выйшлі з друку адпаведна чатыры навуковыя зборнікі: «Гарадзенскі палімпсест. XII-XX стст.», «Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV – XX стст.»; «Гарадзенскі палімпсест: дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI-XX стст.»; «Гарадзенскі палімпсест. XV – XX стст.: асоба, грамадства, дзяржава». Рэдагавалі ўсе выданні Алесь Смалянчук і Наталля Сліж.
– У зборніку мы спалучылі даследванне з навуковай канферэнцыяў. Зборнік як бы дзеліцца на дзве часткі. Частка, што распавядае пра ВКЛ, гэта – новыя аўтары і матэр’ялы, заснаваныя на новых крыніцах, артыкулы пра ўвядзенне Магдэбурскага права ў горадзе. Частка, што распавядае пра XIX стагодзе, уключае цікавыя матэр’ялы Радзюка пра прастытуцыю ў горадзе, пра злачныя месцы. На маю думку, цікавыя і два артыкулы пра арганізацыю і гісторыю пажарнай службы ў Гродна. Увогуле ў зборніку сабраныя матэр’ялы пра розныя аспекты жыцця горадуТым больш, што дадзеныя матэр’ялы раней не выкарыстоўваліся, – кажа Наталля Сліж, адзін з рэдактараў зборніку.