![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000019901.jpg)
Уладзімір Цэслер прадэманструе свае працы ў “Крызе”
Спадар Уладзімір працуе ў розных накірунках: плакат, жывапіс, графіка, аб’ект, прамысловы дызайн і інш. З’яўляецца ўдзельнікам Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 2 сакавіка а 17.00 па адрасе вул. Савецкая 3-11.
Выстава будзе працаваць штодня акрамя нядзелі да 18 сакавіка.