У доме-музее Максіма Багдановіча адкрылася выстава «Вянок паэта»

|

– На выставе прадстаўлены малюнкі навучэнцаў гарадзенскай мастацкай школы. Юныя мастакі розныя па ўзросту – ад 8 год і вышэй. Вельмі цікавыя і вельмі таленавітыя працы. Мы можам ўбачыць, як розныя настаўнікі займаліся выкладаннем творчасці Багдановіча. Вось, напрыклад, цікавы малюнак «Сеў хлопчык са шкляначкай на ганку і выдувае з мыла пузыры». Я б назвала гэтую працу ілюстрацыяй, бо гэта радкі з верша Максіма. Дарэчы, вельмі складана рабіць ілюстрацыі да вершаў. Вось увазе наведвальнікаў паўстае «Лясун». З другога боку – на беразе сядзіць «Вадзянік», сівавусы, згорблены. У зачараваным свеце мы бачым «Русалак», якія не адзін лёс, не аднаго чалавека заманілі да сябе…

 

Выстава ў сценах музея працягнецца да сярэдзіны сакавіка.