Чатыры гарадзенскіх футбаліста згулялі за «маладзёжку»

|

У стартавым складзе нашай «маладзёжкі» на поле выйшлі футбалісты «Нёмана» – Сяргей Лявіцкі і Артур Бомбель, якія па ходзе матчу былі заменены ў сярэдзіне другога тайма. Аляксандр Анюкевіч выйшаў на замену на 79-й хвіліне матчу, а Павел Савіцкі з’явіўся на поле на 68-й хвіліне матчу.

 

У гэты ж дзень у Анталіі алімпійская зборная Беларусі правяла спарынг з «Уралам» (Екацярынбург, Расія, Д2). Таварыская сустрэча скончылася баявой нічыёй – 2:2. У складзе нашай зборнай на 67-й хвіліне матчу замест Алега Вераціла на поле выйшаў гулец «Нёмана» Максім Вітус.

Па інф. www.fcneman.by. На здымку – П.Савіцкі