Набудзь квіток на канцэрт “Крамбамбулі” і атрымай бясплатную літоўскую візу

|

Гэта еўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны кшталт.

«Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Еўропы, мы — ейная частка, — кажа лідар „Крамбамбулі“ Лявон Вольскі. —

І няхай афіцыйны курс змяняецца ў любым кірунку, мы, „Крамбамбуля“, будзем працягваць інтэграцыйны працэс».

У альбом «Драбадзі-драбада» ўвайшлі італьянскія, французскія, харвацкія, шведзкія, славацкія песні. Гэта падвойны альбом. Адна плытка — з беларускамоўнымі версіямі еўрапейскіх народных хітоў. Другая — тыя ж песні, але на мовах арыгіналу.

«Нам не ўдалося прэзентаваць альбом на радзіме, — працягвае Лявон. — Але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму „Крамбамбуля“ запрэзентуе „Драбадзі-драбада“ ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, усіх запрашаю да нас у Еўропу!».

Дзякуючы падтрымцы літоўскай амбасады, аднаразовая віза (ад 27 красавіка да 1 траўня ўключна — 5 дзён) уладальнікам квітка на канцэрт выдаецца бясплатна.

Квіткі, інфалінія, кансультацыі — 655-55-96 (Velcom, МТС), (17) 280-15-10, e-mail: [email protected].

Дадатковая инфармацыя — на старонцы гурту ў Фэйсбуку.

Яшчэ адна прэзентацыя альбома «Крамбамбулі» пройдзе ў Празе 26 красавіка (клуб Matrix). Квіткі можна замовіць тут.