«Правяраем усё, што прыносяць»

| Без катэгорыі

Падчас свайго візіту ў гарадскі Цэнтр я задаў некалькі пытанняў аб якасці прадуктаў харчавання мясцовых вытворцаў. Галоўнае, што мяне цікавіла, як часта і наколькі дбайна правяраюцца мясцовыя вытворцы, і ці звяртаюцца сюды простыя пакупнікі? Жанна Іванаўна Міжэвіч, супрацоўнік Цэнтра, на першае пытанне адказала:

– Вытворцаў мы правяраем рэгулярна, адзін раз у паўгады. За апошні год буйных парушэнняў выяўлена не было. Хоць выпадкі парушэння санітарных норм здараліся. А вось называць вытворцаў я не буду, імі ўсё выпраўлена, і ў гандлёвую сетку паступаюць нармальныя прадукты.

Калі гаворка зайшла пра спажыўцоў Жанна Іванаўна пацяплела і распавяла, што спажыўцы звяртаюцца стала. Але тавары, якія яны здаюць на праверку (часцей за ўсё – гэта рыба і малочныя вырабы), даволі часта псуюцца ад няправільнага захоўвання… самымі спажыўцамі. Аднак супрацоўнікі Цэнтру спраўна правяраюць усё, што ім прыносяць. Вядома, бывае, што вінаватыя вытворцы. У гэтых выпадках з продажу «канфіскуецца» ўся партыя прадукцыі. Але такія выпадкі – рэдкасць.

Святаслаў Ляўчук

Фота http://www.uga-port.org