Трыццаць тры – чароўная лічба

Чаму «33»? Трыццаць тры гады Сяргею, і гэта яго першая персанальная фотавыстава. Трыццаць тры фатаграфіі, на якіх зафіксаваны аўтарскі погляд на начны Гродна. Гэты погляд, несумненна, свежы і неардынарны.

 

«Сяргей апускае нас у магічнае прастору, дзе на фоне ярка-жоўтых вокнаў сядзяць чорныя каты, дзе глыбокае сіняе неба навісае над старымі дамамі, дзе размытае святло ліхтароў вырывае з цемры фасады, а побач блакітным свецяцца начныя вокны, за якімі нехта не спіць … », – кажуць арганізатары выставы.

 

Фотаздымкі знятыя на стужку і апрацаваныя ў стылі звышкантрастнага друку.

>

Працы Сяргея Курыла