![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000020093.jpg)
У Гродне будуць вырабляць стаматалагічны цэмент
Вытворчасць адкрыецца на базе Гродзенскага навукова-даследніцкага і праектнага інстытута азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу, піша belta.by.
Новы матэрыял будзе прызначацца для рэстаўрацыі цвёрдых тканак зубоў. Яму ўласцівая здольнасць цвярдзець і набіраць трываласць у вільготным асяродку, што павінна забяспечыць высокую якасць пламбіравання.
Новы матэрыял ужо прайшоў лабараторныя выпрабаванні. Якасць беларускага стаматалагічнага цэменту адпавядае замежным аналагам, а кошт значна ніжэйшы.
Здымак з сайта http://www.tooth.by