Згасі святло і далучыся да Гадзіны Зямлі!

|

Згасіўшы святло толькі на адну гадзіну, кожны можа прадэманстраваць сваю заклапочанасць праблемай змены клімату, гатоўнасць змяніць штодзённыя звычкі, пачаць эканомна выкарыстоўваць электраэнергію, ваду, цяпло, карыстаца экалагічна чыстымі матэрыяламі, а праз гэта зрабіць свій унёсак у скарачэнне выкідаў парніковых газаў.

 

Юлія Каляда, адна з арганізатараў Гадзіны Зямлі ў Гродне:

Ініцыятарам правядзення акцыі ў Беларусі з’яўляецца экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”. Канешне, без падтрымкі дзяржаўных структур правесці такум масавую акцыю вельмі складана, таму ў першую чаргу звяртаемся за падтрымкай у Дэпартамент энергаэфектыўнасці. У Гродне Гадзіна Зямлі будзе арганізавана сумесна з Камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Галоўнае дзеянне акцыі адбудзецца  непасрэдна 31 сакавіка з 20.30 да 21.30, калі людзі згасяць святло ў сваіх кватэрах, офісах, будзе адключана дэкаратыўнае асвятленне. Хочам прыцягнуць як мага больш людзей праз працу з прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі, СМІ, грамадскімі арганізацыямі.

На самой справе, значна больш важнай лічу інфармацыйную  кампанію, якая пройдзе ў перыяд падрыхтоўкі да акцыі і будзе накіравана на інфармаванне насельніцтва пра энергазберажэнне, уплыў нашых звычак на навакольнае асяроддзе.

 

Гадзіна Зямлі была ініцыяваная Сусветным фондам дзікай прыроды ў Аўстраліі  і за 4 гады стала найбольш масавай грамадскай акцыяй. Толькі летась да яе далучыліся амаль 2 мільярды чалавек.

Пра тое, як прайшла Гадзіна Зямлі ў Гродне летась, чытай тут.

 

Калі нехта хоча дапамагчы ў арганізацыі Гадзіны Зямлі ў Гродне альбо мае цікавыя ідэі, звяртайцеся да кардынатара акцыі па тэл.,+375-297-830-845 , [email protected] (Юля).

 

Здымак з сайта http://mygazeta.com