![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000020154.jpg)
«Умова» ў канверце: арт. 424, ч. 2
Як паведамляе http://kgb.by, у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Гродзенскага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі ўстаноўлена, што намеснік дырэктара і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камплектацыі ААТ па папярэдняй змове рэалізавалі сталічнаму індывідуальнаму прадпрымальніку 20 ацяпляльнікаў HYDRONIC да аўтобусаў па заніжанай цане. На рахунак прадпрыемства пакупнік перавёў 52 мільёны рублёў, а службовым асобам, якія садзейнічалі выгаднаму набыццю камплектуючых, перадаў канверт з заранёй агаворанай узнагародай.