Кіроўцы-парушальнікі пачалі атрымліваць лісты ад дзяцей
Ініцыятарам прафілактычнай акцыі “Прошу тебя, водитель!” стала Дзяржаўтаінспекцыя Гродна і Гродзенскай вобласці супольна з Упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Дзецям прапанавалі напісаць тым кіроўцам, якія сістэматычна парушаюць правілы дарожнага руху і ствараюць на дарогах небяспечныя сітуацыі.
Арганізатары акцыі спадзяюцца, што дзіцячыя словы дапамогуць парушальнікам усвядоміць тую пагрозу, якую яны нясуць на дарогах.
Старшы інспектар УДАІ УУС Алег Дук:
–Ус е дзіцячыя лісты мы адпраўляем парушальнікам. Некаторыя з іх маюць дзесяткі парушэнняў, ёсць сярод іх тыя, хто ездзіць без правоў, у стане алкагольнага ап’янення – парушэнні розныя, але ўсе яны небяспечныя.
Сярод дзіцячых лістоў мы вызначылі 16 найлепшых – асабліва кранальных, напісаных сапраўды ад душы. Іх аўтараў мы абавязкова ўзнагародзім.
Паводле http://gaigrodno.by
Здымак з сайта http://guvdmo.ru