Вяртанне Лёні Галубкова

Пра працу МММ у Гродна распавядае «сотнік» Зміцер Семакін:

 

– Грошы, якія нам нясуць, захоўваліся недзе ў скарбонках, у торбах, пад ложкам. А цяпер дадзеныя грошы ўліты ў дзяржаўныя банкі. МММ выкарыстоўвае дзяржаўныя банкі ў Расіі, на Украіне і ў Беларусі. У РБ мы выкарыстоўваем Беларусбанк. Грошы, якія сюды прыходзяць, «працуюць» – напрыклад, можна павялічыць колькасць крэдытаў прадпрыемствам і людзям.

 

Дзмітрый распавёў аб рэальных прыкладах ў Гродне: «Ужо ёсць фірмы, якія адчулі на сабе, што могуць купіць МММ-шчыкі. У нас спыталі, адкуль мы? Гэта сістэма. Фактычна сістэма пазык, сістэма абмен пазык паміж фізічнымі асобамі. Пазыкі з гарантыяй і на бестэрміновай аснове. Калі ты мне перавёў грошы, я магу сказаць, што гэта пазыка, мне давядзецца потым перавесці табе. Які падатак я магу заплаціць з пазыкі? Ці прыбытак гэта? Хто можа сказаць, што гэта даход? ».

 

Аповяд Дзмітрыя перарываўся жыццёвымі гісторыямі: «Я вось іду, бачу – дзяўчына на лавачцы сядзіць, плача. Я пытаюся, чаму плачаш? Яна – я грошы страціла. Я – на табе 100 даляраў. І што, яна павінна за гэты падарунак нешта плаціць дзяржаве? Пакажыце мне такі пункцік і закон». Пакуль ніхто не ведае, што рабіць з МММ – ні міліцыя, ні падатковая, ні мясцовыя банкі.

 

align=”left” >Зміцер не баіцца перашкод у сваёй дзейнасці:

– Калі яны цяпер пачнуць ставіць перашкоды, людзі сыдуць. Маўродзі сказаў, што «Я за 5 хвілін прыдумаю вам яшчэ адну сістэму, і банкі толькі страцяць». Як на Украіне страціў «Прыватбанк» … У іх заблакавалі рахункі. І што атрымалася – гіганцкі адток сродкаў. Зараз дадзены банк у дупе знаходзіцца. Нават рэйтынг страціў. На дадзены момант гарадзенскі офіс аформлены на фізічную асобу. – У нас гэта нават не офіс, а кансультацыйны пункт. Сюды можна прыйсці і атрымаць кансультацыю: ад фізасобы – такой жа фізічнай асобе. Гэта не камерцыя, не прадпрымальніцкая дзейнасць.

 

8-га сакавіка гарадзенскія кіраўнікі «МММ-курс» падаравалі жанчынам горада 300 ружаў. Дзмітрый распавядае, што «офіс» збіраецца і далей займацца дабрачыннасцю. Наступнай акцыяй будзе дапамога Дому малюткі.

 

– Для звычайнага грамадзяніна, які хоча ўкласці свае грошы, мы раім атрымаць як мага больш інфармацыі. Важна ўяўляць сабе, што гэта фінансавая піраміда, 10 разоў падумаць, і калі ёсць жаданне рызыкнуць нейкімі грашыма, то трэба рызыкаваць.Лепш за ўсё пакласці грошы на базавы дэпазіт, яны абгарнуцца праз месяц, чалавек адчуе, што сістэма працуе, і далей ён будзе вырашаць, што з гэтымі грашыма рабіць далей, – сказаў на заканчэнне размовы Дзмітрый Ламакін.

 

16-га сакавіка ў гарадзенскі офіс МММ прыйшла праверка. Быў забраны адзін з кампутараў , Зміцер гэтую праверку каментуе так: «Мы ніякай незаконнай дзейнасці не вядзем. Хай правяраюць».