![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000020291.jpg)
Перспектывы дзіцячай хірургіі ў Гродна
Корпус разлічаны на 120 ложкаў. Тут размесцяцца тры аддзяленні: два хірургічных і траўматалагічнае (яго перавядуць з бальніцы хуткай дапамогі) і чатыры аперацыйныя. Аперацыі любога профілю (амаль да апёкавых) будуць праводзіцца кругласутачна.
Будаўніча-мантажныя работы завершаны, наперадзе – аснашчэнне корпуса сучасным медыцынскім абсталяваннем на суму прыкладна ў 120 млрд. рублёў. Унутранае аздабленне памяшканняў таксама разлічана на дзіцячую псіхалогію – тут выключылі шэрыя і халодныя колеры.
Фота: photobelta.by