Хто тут?
Аўтары “Твайго стылю” – юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой шлях у журналістыцы, здольныя, творчыя людзі, неабыякавыя да таго, што адбываецца навокал.
Каб далучыцца да “Твайго стылю”, дастаткова скантактавацца з намі, напісаўшы на адрас [email protected] свае пытанні, каментары, прапановы, ідэі!
Ужо зараз ТЫ можаш каментаваць тэксты, фота і відэа змешчаныя на нашых сайтах.
Запрашаем ЦЯБЕ таксама стаць нашым карэспандэнтам! Дзеля гэтага трэба мець ахвоту паспрабаваць сябе ў журналістыцы, мець ідэі матэрыялаў (навіны, інтэрв’ю, рэпартажы, артыкулы, фотаздымкі і г.п.) ды скантактавацца з намі па па пададзеным вышэй электронным адрасе.
Разам з намі ты авалодаеш асновамі журналістыкі з дапамогай лепшых гарадзенскіх (і не толькі) майстроў слова, набудзеш магчымасць творчай працы ў маладой і вясёлай кампаніі!
Далучайся!