
Пачалася рэстаўрацыя і рамонт «Домa масонаў»
Пабудаваны ён быў у 1783-1789 гг., верагодна, архітэктарам Джузэппэ Сакка ў якасці асабістай рэзідэнцыі. Пра будынак распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
>
– Джузэппэ Сакка, вядомы ў Гродне архітэктар, пабудаваў сабе ў горадзе палац. Першапачаткова будынак меў іншы выгляд: цэнтральная частка будынка ўяўляла сабой вялізную залю. Лёс будынка склаўся наступным чынам: пасля падзелу Рэчы Паспалітай гэты палац забраў пад свае патрэбы горад, будынак стаў дзяржаўнай уласнасцю. І пасля гэтага пайшлі чуткі, што будынак стаў домам масонаў, бо большая частка гарадскіх уладаў і мяшчанаў гораду на той час былі масонамі. Пазней «Дом» быў перабудаваны пад той выгляд, які мы сёння маем.
|
|
Будынак быў перададзены пад выдавецкі аддзел Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ год таму сайт універсітэта паведамляў пра тое, што будзе адбывацца рэканструкцыя, і вось літаральна некалькі дзён таму яна распачалася. Працоўныя пачалі здымаць тынкоўку.
Фота аўтара