Гарадзенцы сталі часцей жаніцца і разыходзіцца

|

Колькасць шлюбаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года павялічылася на 13,1%, колькасць разводаў – на 7,7%.

Летась за два першых месяцы года ў Гродне ўтварылася 335 сямей і распалася 220.

Калі летась на 1000 шлюбаў у Гродне выпадала 657 разводаў, то сёлета – 629. Агульнарэгіянальная статыстыка менш прыемная: на 1000 шлюбаў у Гродзенскай вобласці выпадае 634 разводы, тады як у аналагічны перыяд мінулага году суадносіны былі 1000 да 546.

За студзень-люты ў вобласці зарэгістравана 1025 шлюбаў і 650 разводаў (летась суадносіны былі 1068 да 583).

 

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, за студзень-люты 2012 года ў Беларусі зарэгістравана больш за 8,5 тысяч шлюбаў, а на кожную 1000 шлюбаў прыпадала 739 разводаў.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года колькасць рэгістрацый шлюбаў зменшылася на 15,6% , пры гэтым на 10,2% павялічылася колькасць разводаў.

 

Здымак з сайта http://www.kamport.ru