Гродзенскія сіноптыкі: у Гродне пацяплее толькі пасля 20 красавіка

|

Сёння ўначы будзе воблачна з праясненнямі, вецер паўднёва-заходні 4-9 м/с, парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра -2…-4.

3 красавіка днём пацяплее да +5…+7, вецер пераменных напрамкаў 2-7 м/с.

 

4 красавіка ўначы – часамі снег, мокры снег, у асобных раёнах слабы галалёд , на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра 0…-5, месцамі да +3. Раніцай і днём месцамі моцны мокры снег, вецер усходні з пераходам на паўночны 4-9 м/с, тэмпература паветра +2…+7, па поўдні Гродзенскай вобласці +8…+13.

 

Уначы 5 красавіка -2…+3, месцамі да -5. На большай частцы кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Днём пераважна без ападкаў, тэмпература паветра +2…+7.

Паводле папярэдніх прагнозаў 6 красавіка начныя тэмпературы будуць трымацца ў межах -3…+2, днём будзе ад 7 да 12 градусаў цяпла.

7 красавіка днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). Тэмпература паветра ўначы -2…+3, днём +4…+9.

У нядзелю 8 красавіка днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, на асобных участках дарогі галалёдзіца, тэмпература паветра ўначы )…-5, днём +1…+6.

 

Паводле інжынера-сіноптыка Аблгідрамету Тамары Валадкевіч, надвор’е першай дэкады красавіка будзе крыху халаднейшым, чым звычайна.

У гэты перыяд дзённыя тэмпературы павінны быць у раёне 10 градусаў цяпла, начныя – каля 0.

Цяпло прыйдзе ў другой палове месяца. У апошяй дэкадзе красавіка дзённыя тэмпературы падымуцца да +20.