Будаўніцтва Нёманскай ГЭС уступіла ў фінальную стадыю
– Зараз мы з вамі стаім на самой перамычцы, – тлумачыць падчас экскурсіі Сяргей Зылькоў, намеснік дырэктара фірмы «Свідравіна», – сёння гэта яшчэ правы бераг ракі, а ў ліпені, калі Нёман войдзе ў сваё старое рэчышча і на гідрастанцыю, гэта ўжо будзе левы бераг.

Сяргей Зялькоў

“Экскурсанты” рухаюцца па будучым дне Нёмана


Такім чынам, будаўнічы гарадок, які паспеў вырасці побач з грандыёзнай будоўляй, апынецца пад вадой.

На дне апынуцца таксама значныя ўчасткі берага, археалагічныя аб’екты, якія знаходзяцца вышэй па цячэнню, у горадзе ж Нёман стане драбнейшым, пра што ўжо неаднаразова ішла гаворка ў СМІ.


Людзі, машыны і рака

Фота Н.Крапівінай
