Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”

|

Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца ў межах агульнаеўрапейскай кампаніі «Жывая Вясна»  запрашаюцца і дарослыя, і дзеці.

 

Умовы простыя:

1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё першае сёлетняе назіранне пералічаных вышэй відаў на сайце Жывой Вясны www.springalive.net  (абавязкова пішыце свае імя і прозвішча),

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле “Нашы назіранні” свае фота і відэа пералічаных вышэй відаў птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі (напрыклад, з кім і дзе вы назіралі за птушкамі, як гэта было, нейкія яскравыя ўражанні і моманты, якія вам хацелася б паказаць і расказаць іншым аматарам прыроды).

 

Дзмітрый Вінчэўскі, адзін з арганізатараў:

–  Для назіранняў абралі віды птушак, якіх лёгка распазнаць.

Вашыя першыя назіранні могуць адбыцца і праз тыдзень, і праз месяц пасля таго, як птушкі пасланкі вясны з’явіліся ў рэгіёне, гэта не важна. Важна, каб матэрыялы трапілі на конкурс да канца вясны.

Нас цікавяць цікавыя гісторыі, выпадкі, уражанні, звязаныя з назіраннямі.

Упершыню праводзім такі конкурс, каб заахвоціць да назіранняў за птушкамі і паказаць, што гэта можа быць цікава, выклікае шмат эмоцый.

 

Арганізатары конкурса папярэджваюць, што фота і відэа кладак і птушанят да ўдзелу не дапускаюцца.

Колькасць Гісторый ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.

 

З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа  на эл.адрас [email protected] .

 

Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца ў чэрвені. Пераможцы будуць вызначыя сярод дарослых назіральнікаў і дзяцей.

Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).

 

Здымак з сайта http://prosto-free.livejournal.com