![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000020868.jpg)
Падыйшла «чарга на знішчэнне» яшчэ для аднаго будынка
Гэты дом быў пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя і з’яўляўся добрым прыкладам драўлянай эклектыкі.
Некалькі год таму гарадскімі ўладамі ён быў запланаваны пад знос, былі высяленыя жыхары, і яшчэ пэўны час дом стаяў пусты.
Сёння надыйшоў і яго час у чарзе гарадзенскай разбуральнай традыцыі.
Здаецца, што вось калі так зносіцца частка старой Гародні, ад нас зыходзіць нешта важнае і незвяртальнае.
Фота аўтара