За 3 тыдні лясгасы Гродзенскай вобласці нарыхтавалі каля 2 500 тон бярозавіку

|

Падсочка бяроз пачалася 20 сакавіка, піша belta.by .

Збор соку вядзецца толькі ў спецыяльна вызначаных месцах, з улікам узросту і стану дрэваў.

 

Сёлета насельніцтва ўжо паспела набыць каля 400 тон бярозавіку (летась было прададзена каля 700 тон).

Лясгасы прадаюць яго па коштах ад 800 да 1000 рублёў за літр.

 

Большая частка нарыхтаванага соку ідзе на патрэбы перапрацоўчых прадпрыемстваў.

У Гродзенскай вобласці перапрацоўкай бярозавіку займаюцца два вялікіх прадпрыемствы: Гродзенскі кансервавы завод і Фірма “АВС”, якія набылі ў ласгасаў амаль па 900 тон прадукта.

На дадзены момант сёлетнія патрэбы перапрацоўшчыкаў у бярозавіку практычна задаволены.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак з сайта http://belorusles.blog.tut.by