“Твой стыль” абвяшчае першы беларускі ФотаБатл!

|

Што такое ФотаБатл?

Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу.

 

Правілы  вельмі простыя: каманды з усёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх капітаны атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту.

 

На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін.

Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла [email protected]па 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый.

Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні.

 

Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла:

 

–          Турнір адбудзецца 12 мая. У Беларусі гэта першае спаборніцтва такога маштабу.

Фотабатл прызначаны не для прафесіяналаў, а для аматараў фатаграфіі, у тым ліку фотажурналістаў.

Гэта шанец праявіць сябе, а для маладых фатографаў яшчэ і выдатная магчымасць самім паглядзець, на што яны здольныя, бо ацэньваць іх працы будуць прафесіяналы.

 

Гульня камандная, таму ацэньвацца будуць не здымкі асобных удзельнікаў, а вынік каманды з 3-5 чалавек. Камусьці гэта ўскладніць задачу, а камусьці спросціць: у камандзе значна больш магчымасцяў рэалізаваць цікавую ідэю.


Каманда-пераможца атрымае галоўны прыз.

Магчыма свае прызы ўручаць і партнёры Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, у межах якога пройдзе ФотаБатл.

 

Якімі будуць заданні ФотаБатлу, трымаецца ў сакрэце. Ганка Марза распавяла, што аўтарам аднаго з заданняў будзе кампанія “Без Візы!”, якая рыхтуе свой прыз для пераможцы.

 

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы.

Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна).

 

Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, –  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы  і даслаць яе на адрас [email protected]  да 5 мая.

 

Правілы і ўмовы ўдзелу глядзі тут

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе [email protected], а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

 

ФотаБатл-Анкета каманды

 

Здымак з сайта http://3sektar.by