Пра сокалаў, якія жывуць на гарадзенскім касцёле, здымуць дакументальны фільм

|

За жыццём пары сокалаў , якія пасяліліся на Бернардынскім касцёле, гарадзенскія арнітолагі назіраюць трэці год. Камера дазваляе зафіксаваць самыя цікавыя эпізоды жыцця птушак.

 

Рэдактар сайта АПБ birdwatch.by  Дзмітрый Вінчэўскі:

У мінулым годзе касцёл праводзіў рамонт фасаду, здымалі і статую, за якой жылі сокалы. Таму ў гэтым годзе мы дакладна не ведалі, дзе птушкі зробяць гняздо, і камеру не ставілі.

Птушкі доўга не маглі абраць падыходзячае месца, самец залятаў у розныя месцы, але ўрэшце сокалы выбралі ўсё тую ж нішу за статуяй св.Алены.

 

Камеру для назірання за птушкамі з дазволу пробашча касцёла ўсталююць месяцы на два – пакуль птушаняты не пачнуць вылятаць з гнязда.

Ан-лайн трансляцыя жыцця сокалаў весціся не будзе, па выніках назірання зробяць звычайны фільм, скрыншоты з’явяцца на birdwatch.by.

 

 

Цягам бліжэйшых дзён пара гродзенскіх сокалаў “здымецца” ў дакументальнай стужцы Ігара Бышнёва, здымачная група якога спецыяльна едзе ў Гродна.

 

Дзмітрый Вінчэўскі:

Адбываецца змена асноўных відаў пражывання сокала-пустальгі. Раней гэтыя птушкі абіралі старыя гнёзды варон, гракоў на ўскрайках палёў і лясоў.

У апошнія гады яны становяцца гарадскімі птушкамі, якія ўсё часцей гняздуюцца ў гарадах. Гэта бачна па прыкладах Гродна, Брэста.


Кінагрупа знакамітага рэжысёра і аператара-анімаліста Ігара Бышнёва з “Белвідэацэнтру” будзе ў нас здымаць дакументальны фільм пра жыццё сокала-пустальгі.


Два гады таму гарадзенскія арнітолагі  пару сокалаў-пустэльгаў, што жылі  ў нішы бернардынскага касцёла, назвалі  Стэфанам і Аленай.

Штогод птушкі выхоўвалі па шэсць птушанят.

 

Здымак леташняга гнязда гарадзенскіх сокалаў з сайта http://birdwatch.by