![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000021057.jpg)
Ураджэнка Гродна перамагла ў міжнародным конкурсе прыгажосці
У конкурсе, які прайшоў у Дамініканскай Рэспубліцы, удзельнічалі прадстаўніцы 40 краін.
Другое месца заняла прыгажуня з Балгарыі, трэцяе – з Пуэрта-Рыка.
Акрамя таго, гродзенская прыгажуня, якая апошнія гады разам з сям’ёй жыве ў Маскве, заваявала тытул “Супермадэль – Міссіс міленіум 2012” конкурса “Missis Beauty Millenium International 2012″.
Святлана Крук (Кузняцова) стала “Міс Беларусь” у 1998 годзе.
Зараз працуе ў Маскве па спецыяльнасці – выкладае матэматыку, уваходзіць у дзесятку лепшых педагогаў Масквы. Мае двух сыноў.
Паводле http://tutgrodno.com