У Гродне распаўсюджваецца Хрысціянская Антыкрызісная праграма

|

Улётка напісаная па-руску і не мае аніякіх выходных дадзеных.

Асноўную думку Праграмы адлюстроўваюць дзве цытаты з яе тэкста: “Нас используют. Каждый день и каждый час владельцы крупных компаний зарабатывают миллиарды на наших пороках…Мир полных холодильников порождает пустые души“.

Магчыма, невядомыя аўтары ўлёткі такім чынам адказалі на Антыкрызісную праграму Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (БХД), якая з’явілася нядаўна ў інтэрнэце.

Ініцыятары стварэння БХД вылучылі тры антыкрызісныя прапановы:

1. Эканомія – падчас крызісу дзяржава і мясцовыя ўлады павінныя скарачаць лішнія выдаткі (на лядовыя палацы, АЭС, аграгарадкі, спецслужбы, “Лініі Сталіна”, вялізныя гулянкі і г.д.).

2. Дабрачыннасць – больш заможныя беларусы падчас крызісу маюць магчымасьць дапамагчы найменш абароненым: бедным, дзецям, інвалідам, сіротам.

3. Лібералізацыя – зніжэнне падаткаў, вызваленне прадпрымальніцкай ініцыятывы, скарачэнне бюракратыі – і гарантыі недатыкальнасці прыватнай уласнасці.

Фота аўтара