У Беларусь зноў не пусцілі дэпутата польскага парламенту

|

Палітык накіроўваўся 22 красавіка ў Гродна на фінал польскамоўнай дыктоўкі.

 

Як зазначае Wprost, гэта ўжо другі выпадак, калі ў Брузгах “заварочваюць” назад польскіх парламентарыяў.

 

 

У канцы лютага ў Беларусь не пусцілі шэсть дэпутатаў польскага сэйму, якія прадстаўлялі камісію па справах кантактаў з суайчыннікамі за мяжой.

 

У Гродне яны планавалі сустрэцца з кіраўніцтвам непрызнаваемага нашымі ўладамі неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама прадстаўнікамі іншых польскіх арганізацый на Гарадзеншчыне.

 

Польскае міністэрства замежных справаў заявіла тады, што гэты крок упісваецца ў “практыку недэмакратычнай беларускай дзяржавы”. МЗС нашай краіны ў адказ заявіла, што візіт не быў узгоднены з беларускім бокам.

 

Фота: http://www.stanislawgogacz.pl