![](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/styl/images/cms-image-000021200.jpg)
Канцэрт “Троіцы” ў Гродне адменены
Пра гэта прадстаўнікі гурта паведамілі ў фэйсбуку: “Канцэрт адменены па незалежных ад нас прычынах”.
Тэлефоны, пазначаныя ў абвестцы пра канцэрт, не адказваюць.
А квіткі, што каштавалі ад 75 да 95 тысяч рублёў, былі распроданыя ўжо тыдзень таму.
“Троіца” павінна была выступіць у Гродне на новай пляцоўцы – у корпусе Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна.