Кіеў – гэта заўсёды змешаныя ўражанні

| Без катэгорыі

Гэта і акцыі ў падтрымку амаль разбуранага Андрэеўскага спуску…

 

і не згасаючая акцыя ў падтрымку Юліі Цімашэнка…

 

гэта і манахі, што збіраюць грошы у пераходах. І шмат чаго яшчэ.

 

Кіеў – гэта ў першую чаргу Лаўра, усе імкнуцца прайсціся па пячорах, ведаючы, што дзесьці тут ляжыць Кірыла Тураўскі і Ефрасіння Полацкая, знакаміты Ілля Мурамец, пра якога кажуць, што ён больш за 30 год праляжаў на печы… Экскурсавод, што вяла экскурсію па пячорах Лаўры, распавяла пра тое, што пахаваны тут знакаміты Ілля Мурамец сапраўды быў хворы на ногі, нават было праведзена адмысловае даследванне, якое выкрыла гэты факт.

 

Тых, хто ніколі не быў у Кіеве, здзіўляе яго глыбокае метро: эскалатары апускаюцца на глыбіню да 100 метраў.

 

Гуляючы па гораду мы выпадкова выйшлі на знакаміты «дом з Хімерамі», пабудаваны ў 1902-1903 гадах. Ён лічыцца адным з самых незвычайных будынкаў Кіева. Існуе легенда, што скульптар Уладзіслаў Гарадзецкі прысвяціў гэты дом сваёй патануўшай дачцы, і яе прывід нібыта ходзіць па гэтаму дому.

 

Калі мы стаміліся бадзяцца па Кіеве, выпадкова забеглі ў паб «Тралейбус». Тут можна зрабіць дзіўнае фота на памяць з дыванком…

 

…а ўсе сцены пабу завешаны здымкамі грамадскага транспарту (у перавазе сваёй – тралейбусаў) з усяго свету.

 

Кіеў – гэта заўсёды змешаныя ўражанні: ад падьёму на фунікулёры ўверх да экскаватараў, што капаюць ямы ўніз.

 

Вельмі вялікае ўражанне пакінула скульптура маленькай дзяўчынкі, што стаіць каля музею Галадамора; здаецца, што вось зараз яна сыдзе з пастамента, падыдзе да цябе і папросіць цукерку, альбо хлеба.

 

У музеі Галадамору

 

Я б параіў паглядзець у Кіеве музей вайсковай тэхнікі, што месціцца недалёка ад Лаўры, дзе сучасная вайсковая тэхніка суседнічае з тэхнікай Першай сусветнай вайны; прайсціся па Майдану Незалежнасці, зазірнуць у самыя патайныя куткі старога і не вельмі гораду.

 

Як даехаць: з Мінску цягніком, кошт квітка – каля 500 тысячаў беларускіх рублёў (купе).

Перакусіць у Кіеве: 150-200 грывен на две асобы.

Перамяшчацца па Кіеве лепш у метро: жетон каштуе 2 грыўны.

 

Тых, хто збіраецца ў Кіеў у бліжэйшы час з грыўнамі, і хоча на адваротным шляху памяняць іх на даляры, альбо нават на беларускія рублі, чакае непрыемнасць: валюту прадаюць толькі грамадзянам Украіны. Альбо ты мусіш мець квітанцыю, што мяняў даляры на Украіне. Менавіта на сумму квітанцыі табе могуць памяняць грошаў у адваротны бок.

 

Фота аўтара

 

Падарожнічай па свеце з дапамогай нашай інтэрактыўнай мапы!

 


Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” у большым памеры